Стары замак

Зноў патанула ў снезе зямля
Халодны змрок над замкавай вежай
Паміж святлом і цемрай бязмежнай
Наша каханне з ільду крышталя

Спяць паміж дрэў сівыя муры
Схаваныя ў сэрцы апошняе зоркі
Якая загіне адным надвячоркам
У гэтым бясконцым цемным віры

CHORUS
І смерць пануе над чорным замкам
Святла ў начы не відно
Ды толькі нам ужо ўсе адно
Што будзе заўтра халодным ранкам

Віно ліецца ў келіхі зноў
Чырвонай ракою жыцця патаемнай
Ды толькі ўсе гэта будзе дарэмна
Нішто не сагрэе халодную кроў

Давеку злілося ў нашых сэрцах
Сонца і месяц, агонь ды змярканне
Ужо хутка пэўна прыйдзе світанне
І зноўку ў вечнасць пойдзе наш шлях

CHORUS (2 р.)