Наша піва

Стагоддзі назад нашы продкі жылі
Было тады сонца і хмары
Жылі сярод іх лякары – ваяры
А з імі жылі півавары
Мель, солад, вада ў гліняных жбанах
Стваралі вялікае дзіва
І людзі ў пабах, тавернах, карчмах
Пілі ўжо тады наша піва

Гэйхээйягэйядагэй
Пілі ўжо тады наша піва (2 р.)

Прыходзіў чужынец, а з ім і вайна
Ушчэнт разбураліся хаты
Ды мы пілі сілу ў гліняных жбанах
Давалі чужынцам адплату
Жыцце закіпала ў родных дамах
Ізноў засяваліся нівы
І людзі ў нашых у броварах
Варылі ізноў наша піва

Гэйхээйягэйядагэй
Варылі ізноў наша піва (2 р.)

Усе адбывалася ў даўніх часах
Стагоддзі прайшлі непрыкметна
Ды як нашы продкі ў гліняных жбанах
Мы знойдзем усю праўду сусвету
Няхай гэта сонца асвеціць наш шлях
А жыцце хай будзе шчаслівым
І як нашы продкі ў далекіх часах
Мы вып'ем яшчэ наша піва

Гэйхээйягэйядагэй
Мы вып'ем яшчэ наша піва (4 р.)