Дзікае паляванне
Халодны пошчак капытоў
І месяцовае святло
Ізноў віруе ў жылах кроў
Быццам жыцце не адыйшло
Цябе прашу я, уладар
Адпомсціць сення нам дазволь
Ты палявання гаспадар
Вялікі прывідны кароль
CHORUS
Гані, гані, на стомленым кані
Ляці, ляці скрозь цемру да світання
Гані, гані, падковамі звіні
Ляціць, ляціць у вечнасць паляванне
І паляванне ўсе ляціць
Вагні палаюць над зямлей
Святло на латах зіхаціць
І мы ляцім пачаць наш бой
На тых хто здрадзілі зямлі
І прадалі сваіх братоў
За імі сення мы прыйшлі
Маўклівай помстаю вякоў
CHORUS
І паляванне ўсе ляціць
І коняў болей не стрымаць
Не хочам больш у цемры жыць
Ды ня ўмеем паміраць
Лунае прывідны наш сцяг
І гэты шлях не супыніць
Пакуль у знясіленых вачах
Святое полымя гарыць
CHORUS
Гэта ўсе, што знайшоў.
