Ценяў блакіт (кавэр на Flёur «Синие тени»)
У бесэнсоўнасці вобраз самотны
Стаў другім тварам маім
Усе што было для мяне так істотна
Зноўку схаваў чорны дым
Дзе ж я ўбачыла гэтае дзе
Ценяў блакіт на блакітнай вадзе
Ветразь блакітны ў прывідных снах
Неба блакіт у блакітных вачах
Змрочны вандроўнік ідзе ў дарогу
Мая душа будзе з ім
Бачу ў вачах я падобнага многа
Толькі не ведаю з кім
Дзе ж я ўбачыла гэтае дзе
Зорку пярсценка ў блакітнай вадзе
У цемры няіснай расталі сляды
Мне не дастаць больш яго з той вады
Ведае ен што рака не скарылась
Вырвалася з берагоў
А над люстэркам таемныя сілы
Твары сівых аблакоў
Дзе ж я ўбачыла гэтае дзе
Чорныя хмары ў блакітнай вадзе
Чорныя хмары як змроку ганцы
Хто скажа праўду што будзе ў канцы
Чуеш аднекуль далекае рэха
Водгук нязбыўшыхся мар
Можа з бліскучага срэбра даспехі
Гэта сапраўдны твой твар
Дзе я ўбачыла дзе гэта есць
Дзе незямная спіць прыгажосць
Ветразь блакітны ў прывідных снах
Неба блакіт у блакітных вачах
