Рокаш на Тузіне Гітоў

З 2 красавіка гурт РОКАШ з кампазіцыяй "Дзеці паўночнага ветру" стартуе ў хіт-парадзе Тузіна Гітоў. Там можна і спампаваць гэтую песню. Запрашаем усіх добрых людзей, неабыякавых да нашай творчасці прагаласаваць за нас. Галасаваць можна раз у дзень. Будзем шчаслівыя, калі вы нас падтрымаеце:)

Новыя фотаздымкі

Поўным ходам працягваецца запаўненне сайта кантэнтам, прысвечаным дзейнасці гурта. Сення былі дададзеныя новыя фотагалерэі, прысвечаныя выступу гурта Рокаш на фэсце "Folk the system" (14.12.2008 г., Мінск, клуб "Гудвін), сольнаму канцэрту ў Вільнюсе (25.06.2009 г., Vilnius, клуб "Alaus namai"), а таксама фотасесіі гурта Рокаш, аўтарам якой з'яўляецца Вольга "Elza" Ярмоліна. Запрашаем пазнаеміцца з імі ў раздзеле "Галерэя".

Свята ў гурце Рокаш

У гэты дзень нарадзіўся наш барабаншчык Аляксей Ефрэменка. Мы радыя павіншаваць яго з гэтым святам і пажадаць бязмежнага шчасця, здароўя, удачы, ну і каб жыцце несла ў сабе шмат прыемных нечаканасцяў. З днем нараджэння, Леша!!!

Рокаш на Фэйсбуку

Мы радыя паведаміць, што створана старонка прысвечаная творчасці гурта Рокаш у сусветнай інтэрнэт-сетцы Facebook. Інфармацыя старонкі змешчана на англійскай мове і паступова будзе папаўняцца адпаведным кантэнтам.

Cпасылка на нашую старонку

Чакаем Вас у Twitter :)

Чакаем Вас у Twitter :)

Зараз анонсы ўсіх навінаў будуць з'яўляцца на Twitter адначасова са з'яўленнем навіны на сайце. Падпісвайцеся да нашай ленты - блок з усімі спасылкамі справа :)

Таксама з'явілася гасцёўня, у якой мы просім Вас адпісваць Вашыя пажаданні, уражанні ад гурта, а таксама крытыку. Мы паспрабуем у кароткі час адказаць на кожнае Вашае пытанне.

Рокаш на Women's fest 2010!

11 красавіка на пляцоўцы Маладзежнага тэатра эстрады (вул. Маскоўская 18а, ст. метро Інстытут Культуры) гурт РОКАШ прымае ўдзел у першым беларускім конкурсе-фестывалі лепшых рок-гуртоў з жаночым вакалам Women's fest 2010! Таксама ў фэсце прымаюць удзел наступныя гурты: INDRA, EXIST-M, ГАРОТНІЦА, UNIA, ZM99, ROSTRA. Спецыяльны госць фэсту - гурт HASTA LA FILLSTA.

Са святам 8 сакавіка!

Гурт "Рокаш" шчыра віншуе Вас з цудоўным святам Вясны і Прыгажосці!

Жадаем Вам кахання, шчаслівых сонечных дзён, напоўненых цеплынёй і дабрынёй!

Фольк-Рок Вясна 2010. Адарвемся па-беларуску!!!

14 сакавіка 2010 г. у клубе Jolly Rodger Cafe (Талбухіна 4, 3 паверх) адбудзецца фэст Фольк-Рок Вясна 2010. У межах гэтага фэсту, які, мы спадзяемся, стане штогадовай з'явай у беларускай музычнай супольнасці, мы паспрабавалі аб'яднаць досыць разнапланавыя гурты з розных куткоў Беларусі, якія аб'яднаныя паміж сабою спалучэннем фолькавай меладычнасці і рокавага драйву. Нездарма, слоган нашага фэсту "Адарвемся па-беларуску!!!"
Такі чынам у фэсце прымуць удзел наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) - нэафольк-рок.

Рокаш у Jolly Roger Cafe на народзінах гурта Ars Longa!

24 лютага 2010 г. РОКАШ грае ў клубе Jolly Rodger Cafe, дзе будзе адзначацца чатырохгоддзе нашых сяброў - гурта ARS LONGA. Таксама ў канцэрце прымаюць удзел гурты Тень Истины і Last Cry, спецыяльны госць - Юрый Міхайлаў (Мадэра Хард Блюз).

Інтэрвію інтэрнэт-часопісу НЕОMUSIC

Маладая музычная кроў паціху ўліваецца ў беларускую рок-плыню. І паспяхова шукае і знаходзіць свой голас. Мінскі фолк-рокавы гурт РОКАШ за 4 гады існавання паспеў паўдзельнічаць ў шматлікіх айчынных рыцарскіх мерапрыемствах, з'ездзіць на фолк-фэст у Чарэмшу, што ў Польшчы, выйграць спецыяльны прыз канала «Культура» на конкурсе маладых выканаўцаў, зайграць «сольнік» у Маскве і распаліць FLЁUR у беларускай сталіцы… Натуральна, што гэта толькі пачатак творчага шляху. Наперадзе, напрыклад, удзел у адборачным конкурсе Global Battle of the Bands і запіс дэбютнага альбому. Пра гэтыя і іншыя важкія падзеі ў жыцці гурта мы гутарым з басістам, бэк-вакалістам і аўтарам тэкстаў РОКАША Лявонам Казаковым.
— Ці адчуваеце вы сябе самі маладым гуртом, знаходзячыся на сцэне ўжо 4 гады?
— Пытанне сталасці і маладосці гурта з'яўляецца шмат у чым вельмі ўмоўным. І калі яно і актуальнае, дык, пэўна, для каго заўгодна, апроч удзельнікаў гурта. Якія крытэрыі ставіць пад азначэнне сталасці? Наяўнасць альбому? Наяўнасць праграмы? Колькасць гадоў існавання гурта? Невядома. Таму і няма сэнсу тлуміць сабе галаву гэтым усім. Зрэшты, зразумела, што калі твой гурт лічаць маладым, дык і праблемаў адпаведна больш дадаецца. У тым ліку і з арганізацыяй канцэртаў.

RSS-материал